Музейныя заняткі

Кожная сустрэча з дзецьмі ў Мастацкай галерэі - гэта заўсёды дотык да свету прыгожага. Дзіцяці, якому свет яго жыцця ўяўляецца чароўным і казачным, важна казаць пра мастацтва. Творы мастацтва здольныя падарыць дзецям дзіўнае падарожжа, якое стане для іх прыступкай да пазнання нашага шматграннага і адначасова таямнічага свету. Музейныя заняткі дапамогуць дзецям развіць цікавасць да творчасці, зразумець каштоўнасць сапраўдных твораў мастацтва, а таксама значнасць музейнай дзейнасці.
У экспазіцыі Мастацкай галерэі можна пазнаёміцца з мастацтвам і культурай Беларусі з XII ст. да нашага часу, даведацца пра творчасцьзнакамітых мастакоў, пра тое, як ствараюцца і захоўваюцца ў музейных зборах творы мастацтва.
Музейныя заняткі ў Мастацкай галерэі разлічаны для дзяцей розных узростаў, пачынаючы з 2 гадоў.