Жывая гісторыя іканапісу. Музейны занятак для дзяцей 8 гадоў

Здаўна лічыцца, што абраз «размаўляе» з намі, і мы чытаем яго, нібы кнігу. Іканапіс, як мастацтва з двухтысячагадовай гісторыяй, захоўвае ў сабе шмат сакрэтаў, старажытных таямніц і сэнсаў, і з вялікай цікавасцю гэтыя сакрэты раскрываюць навучэнцы школ у Мастацкай галерэі!

Жывая гісторыя іканапісу - так гучыць тэма музейнага занятку, галоўнай мэтай якога стаіць знаёмства з паняццем культавае мастацтва. На занятках дзеці вучацца чытаць і разумець абраз, знаёмяцца з гісторыяй з'яўлення абразоў, засвойваюць адметныя асаблівасці іконы і свецкай карціны. Дакрануўшыся да таямніц іканапісу, могуць адчуць сябе майстрамі і паспрабаваць з дапамогай колеру ажывіць біблейскі сюжэт.