Я ў свеце графікі. Музейны занятак для навучэнцаў 1-4 класаў

Музейныя заняткі ў Мастацкай галерэі - гэта заўсёды сустрэча з мастацтвам. Нашы маленькія наведвальнікі знаёмяцца з дзіўнай гранню чалавечага жыцця - з здзіўляўчым, таямнічым, разнастайным мастацтвам. Ведучы размову аб відах мастацтва дзеці на час становяцца мастакамі-графікамі, а затым могуць адчуць сябе жывапісцамі, здольнымі «ажывіць» гравюру самога Ф.Скарыны.

Яны, наведваючы майстэрню гравёра, асвойваюць працэс друку, знаёмяцца з фільмам пра стварэнне твораў і паспрабуюць зразумець задуму мастака, які вырабляе гравюрныя дошкі, а затым працуюць інструментамі, якімі карыстаюцца сапраўдныя мастакі. У гэты час Гравёрная майстэрня Мастацкай галерэі напоўнена дзіцячым смехам, нецярплівым жаданнем убачыць, даведацца і паспрабаваць усё, што ўмее мастак.