Вядомыя дзеячы полацкай зямлі. Полацкія мастакі. Музейны занятак для навучэнцаў 4 класаў

На занятках па тэме «Полацкія мастакі» дзеці з цікавасцю знаёмяцца з жыццём і асаблівасцямі творчай дзейнасці мастакоў нашага роднага горада. Аналізуючы жывапісныя работы І. Ф. Хруцкага, Н. І. Шчаснай, А. В. Канавалава, В. В. Васільева, А.І.Ладзісава і дугих, рабяты вучацца распазнаваць індывідуальнасць аўтарскага стылю мастакоў, пераконваючыся ў тым, што талент і вядомасць з'яўляюцца вынікам многіх гадоў нястомнай працы. Падчас заняткі юныя наведвальнікі маюць магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, ствараючы «паветраныя» карціны на шкле. Творчы працэс выклікае ў рабят ўсплёск пазітыўных эмоцый і фантазій, а таксама падахвочвае іх да працы ў дружнай камандзе.