Праекты

Мастацкія музеі - гэта не проста сховішча прадметаў мастацтва. Яны, перш за ўсё, з'яўляюцца адлюстраваннем культуры і мастацтва вызначаных часавых перыядаў, тэрытарыяльнай адасобленасці, цывілізацый. Сёння, адлюстраванне ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў галіне мастацтва, праходзіць у выставачных залах музеяў, дзе і збіраецца архіў сучаснай культуры. Полацкая Мастацкая галерэя з дня яе адкрыцця стала культурным цэнтрам, домам творчасці і натхнення для мастакоў і наведвальнікаў. Мы знаёмім нашых сяброў з некаторымі доўгатэрміновымі праектамі, якія праводзіліся ў галерэі.