Таямніцы насценнага жывапісу Спаскага храма. Музейны занятак для навучэнцаў 4 класаў

У ходзе захапляльнага музейнага занятку навучэнцы знаёмяцца са старонкамі гісторыі нашага горада ў далёкім XII стагоддзі, са старажытным мастацтвам сценапісу і дзейнасцю святой Еўфрасінні Полацкай.

Жамчужына полацкага дойлідства, Спаса-Праабражэнскі храм, захоўвае ў сваёй шматвяковай гісторыі мноства таямніц і загадак, сярод якіх унікальныя насценныя роспісы, выкананыя майстрамі ў далёкім XII стагоддзі. На занятках дзеці адкрыюць для сябе старажытную тэхналогію выканання фрэсак, даведаюцца, як майстры здабывалі маляўнічыя пігменты і замешвалі фарбу. Ім даецца магчымасць з дапамогай музейных супрацоўнікаў, прыадчыніць таямніцы сюжэтаў насценных роспісаў Спаскага храма, расшыфраваць "паслання" старажытных майстроў. У ходзе занятка кожны можа ўявіць сябе мастаком тых часоў і прыняць удзел у напісанні фрэскі!