У гасцях у мастака. Музейны занятак для самых маленькіх.

Свет мастацтва суправаджае чалавека амаль з самага пачатку жыцця. Ледзь навучыўшыся трымаць у руках пэндзаль або аловак, чалавек імкнецца ствараць, і як важна падтрымліваць і развіваць гэты творчы пачатак! У гэтай важнай справе сваю ролю могуць адыграць і музеі. Так, у Мастацкай галерэі праходзяць заняткі "У гасцях у мастака». Нашы самыя маленькія наведвальнікі занятыя цікавымі заданнямі і самі становяцца сапраўднымі мастакамі! Разам са сваімі маці яны ідуць па шляху страчаных мастаком прыладаў для малявання, старанна іх збіраючы - алоўкі, пэндзлі, фарбы. Падарожнічаючы па галерэі яны знаёмяцца з маляўнічымі, жыццярадаснымі карцінамі мастака і трапляюць у яго майстэрню. У майстэрні іх чакае сапраўдная творчасць.