Мы прыйшлі ў музей. Музейны занятак для дзяцей 7 гадоў

З пачаткам сезону музейно- педагагічных заняткаў Мастацкая галерэя адкрывае свае дзверы для маленькіх і цікаўных наведвальнікаў. У нагляднай і даступнай форме навучэнцы школ знаёмяцца з экспазіцыяй галерэі і найбольш цікавымі экспанатамі, спасцігаюць таямніцы музейнай працы і захоўвання музейных прадметаў. На занятках дзеці даведаюцца аб тым, што значыць быць музейшчыкам, даследчыкам і рэстаўратарам. Ім даецца магчымасць у ролі рэстаўратара «вылекаваць» абраз, пазбавіўшы яго ад жучка-тачыльшчыка, адчуць сябе даследчыкам, усталёўваючы аўтарства карціны, зразумець як правільна знаёміцца з экспанатамі, чытаць этыкетаж і быць сузіральнікамі твораў мастацтва.