«Полацк у творах сучасных мастакоў». Пленэр жывапісу 2016г.

Сучасны Полацк мае багатыя культурныя традыцыі і велізарны досвед у стварэнні культурнай прасторы, пра што сведчыць дзейнасць музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Паміж музеямі-запаведнікамі Полацка і Ноўгарада склаліся сяброўскія і творчыя адносіны на аснове шматгадовай працы ў галіне музейнай справы.

Сёння мы выходзім на новую форму музейнай працы - правядзенне жывапіснага пленэра, які пакладзе пачатак фармаванню калекцыі "Полацк у творах сучасных мастакоў". У пленэры прымуць удзел мастакі з Ноўгарада і гарадоў Беларусі. Пленэр прымеркаваны да Дня горада і будзе праходзіць з 29 мая па 3 чэрвеня.

Па выніках пленэра быў выпушчаны каталог, з якім можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце «Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка» у раздзеле «Бібліятэка».