Арт-праект «Сад ідэй» 2015г.

Арт-праект «Сад ідэй» быў накіраваны на лакалізацыю творчага патэнцыялу беларускай мастацкай супольнасці ў рамках аднаго з відаў мастацтваў на выставачнай пляцоўцы Мастацкай галерэі. Полацкі «Сад ідэй» прадставіў зрэз актуальнай творчай думкі беларускіх скульптараў. Праект прадугледжваў дэманстрацыю творчай задумы ў рэальнай альбо віртуальнай прасторы з яго наступнай рэалізацыяй, таму ўдзельнікі прадставілі свае нерэалізаваныя аўтарскія ідэі, выкананыя ў матэрыяле, а таксама ў тэкставым, эскізным альбо відэа фарматах. Гэта былі прасторавыя аб'екты з выкарыстаннем новых матэрыялаў, прыёмаў і метадаў апрацоўкі, светлавых эфектаў, мульты-медыя. Свой працяг праект знайшоў на рэспубліканскай выставе скульптуры ў Палацы мастацтваў у Мінску.