Праект «Вада + Фарба +» 2017г.

«Вада + Фарба +» - новы праект Мастацкай галерэі, які стаў працягам аднайменнага выставачнага праекта Біенале акварэлі «Вада + Фарба», які праходзіў у сценах галерэі на працягу 2007- 2013 гг. і змяшчае ў сябе сустрэчы з творчасцю майстроў акварэльнага мастацтва больш чым з 11 краін. Гэта новы падыход да папулярызацыі акварэльнага мастацтва і да захаплення гэтым мастацтвам гледача.

Дзейнасць праекта была накіравана на паказ лепшых узораў акварэльнага майстэрства, сустрэчы з таленавітымі мастакамі-акварэлістамі, наведванне майстар-класаў, правядзенне міні-пленэру. Працягласць праекта абазначылася правядзеннем чатырох акварэльных выстаў, дзе мэтай кожнай было знаёмства з тэхнічнымі магчымасцямі гэтага віду мастацтва. За час правядзення гэтага праекта, са студзеня па май 2017 года, кожнаму зацікаўленаму наведвальніку прадставілася магчымасць спасцігнуць прафесійныя тонкасці акварэльнага майстэрства, магчымасць адкрыць гэты від мастацтва для сябе нанова і знайсці ў ім тое, што яму цікава і блізка.