Праект «Шэдэўр» ЗА ГАДЗІНУ 2016г.

Праект «Шэдэўр» ЗА ГАДЗІНУ дазволіў правесці даследаванні мастацкага патэнцыялу жыхароў горада і залучыць да музейных збораў. З 1 кастрычніка па 30 снежня 2016 года зацікаўленыя ўдзельнікі знаёміліся з творамі беларускага жывапісу на аснове пастаяннай экспазіцыі галерэі і ім была прадастаўлена магчымасць напісаць копію з любой карціны экспазіцыі непасрэдна ў залах музея. Па выніках правядзення праекта з лепшых копій была сфарміравана выстава.