Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба» 2007-2013гг.



2-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба» 5 чэрвеня 2009 года ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылося ўрачыстае адкрыццё2-й Міжнароднай біенале акварэлі «Вада + фарба», у якой прынялі ўдзел мастакі з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі. У экспазіцыю ўвайшлі 170 работ, якія прадстаўляюць, у некаторай ступені, зрэз дасягнення акварэльнага мастацтва на сучасным этапе, бо канцэпцыя сапраўднай біенале акварэлі заключалася ў паказе кожнай з краін удзельніц заваёў магчымасцяў акварэльнага жывапісу і выхаду яе на ўзровень актуальнага мастацтва. У сувязі з гэтым у экспазіцыі знайшлі месца працы, выкананыя з ужываннем акрылу, элементаў калажа, прыёмы канцэптуальнай задумы, прадстаўлены відэапраект мастака з Літвы Г. Вайчиса «Вада і колер».

3-Міжнародная біенале акварэлі«Вада+Фарба» 3 чэрвеня 2011 года ў залах Мастацкай галерэі ў Полацку адкрылася 3-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада+Фарба». У выставе прынялі ўдзел 77 мастакоў з 11 краін; Славакіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Даніі, Ірландыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Італіі і Беларусі. Тэма «Прастора акварэлі». Мастакі прадставілі творчыя працы, мэтай якіх было паказаць не толькі непаўторнасць тэхнічнага майстэрства ў акварэльным мастацтве, але і стварыць твор эстэтычны і па-філасофску значны. Паглядзець электронную выставу каталога 3-й Міжнароднай біенале акварэлі "Вада + фарба".

4-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада + Фарба». Полацк-Мінск-Ноўгарад 1 чэрвеня 2013 года адбылося адкрыццё4-й Міжнароднай біенале акварэлі «Вада + Фарба». Полацк ужо традыцыйна працягвае знаёміць знатакоў акварэльнага мастацтва з яго развіццём на беларускай зямлі. У 2013 годзе ў выставе прынялі ўдзел 65 мастакоў з 8 краін свету. Яны падрыхтавалі работы на тэму «Акварель як адлюстраванне рэчаіснасці».