Пад знакам Скарыны. Выстава студыйных работ

У выставачнай зале музея гісторыі і культуры г. Наваполацка прайшла выстава студыйных работ наведвальнікаў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Яна прадэманстравала непадробную цікавасць жыхароў і гасцей нашага горада, а таксама ўсёй Беларусі да такога дзіўнага віда мастацтва як графіка.

На выставе былі прадстаўлены, акрамя біблейскіх сюжэтаў з кніг Ф.Скарыны, кампазіцыі з відамі Полацка.