Выстава габеленаў Святланы Баранкоўскай «Rad № 0»

На выставе пад назвай «Rad № 0» былі прадстаўлены аўтарскія габелены, якія раскрываюць значэнне слова РАДНО, якое мае неадназначную трактоўку.

«Радно - грубае палатно хатняй вытворчасці вытканае ўручную, а гэта ў сваю чаргу, дом для любога народа, які ведае тэхналогію перапляцення». Мастачка лічыць, што «Радно - гэта тое роднае, што дае сілы жыць дасягненнямі продкаў, і тое, што ідзе у будучыню».

На выставе Святлана Баранкоўская правяла майстар-клас па асновах пляцення габелена.