«Вялікія графікі Беларусі»

Мастацкая галерэя працягвае традыцыю штогадовых тэматычных выстаў на аснове фондавых калекцый Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. На працягу года ў экспазіцыі галерэі дэманстравалася выстава трох выдатных майстроў графічнага мастацтва, юбілеі якіх адзначаліся у 2019 г .: Лазара Рана (110 гадоў), Арлена Кашкурэвіча (90 гадоў), Анатоля Зайцава (80 гадоў).

Мастакі прадстаўлялі розныя пакаленні, таму сузіраючы адну і тую ж рэчаіснасць, яны выказвалі розныя погляды на яе, пры гэтым захоўваючы сваю індывідуальнасць. Як і ў іншых відах мастацтва, у беларускай графіцы адбываецца працэс развіцця нацыянальнай мастацкай школы. А адметныя рысы графічнага мастацтва Беларусі пацьвярджаюцца імёнамі вядомых знакавых графікаў.