Выстава графікі Андрэя Савіча "Гісторыі кахання да жыцця"

Полацкія гледачы ўжо не першы раз сустракаюцца з творчасцю таленавітага мастака Андрэя Савіча. Ён увесь час здзіўляе новымі творчымі рашэннямі, тэмамі, тэхналагічнымі прыёмамі.

Выстава графікі Андрэя Савіча "Гісторыі кахання да жыцця" дапамагла гледачу адчуць асабістыя перажыванні аўтара і атрымаць асалоду ад паэзіі эстэтычных каштоўнасцей, зробленных на графічных лістах мастака.

Як вядома, толькі перажытае можа быць сапраўдным - гэта гісторыі кахання да жанчыны, да сям'і, да мастацтва і да жыцця ў цэлым.