"Сугучча". Выстава графікі Сяргея Прывада

Персанальная выстава графікі полацкага мастака Сяргея Прывада «Сугучча» не выпадкова размяшчалася ў залах гравёрной майстэрні Мастацкай галерэі, т.к. Сяргей Прывада аказваў дапамогу ў час падрыхтоўкі майстэрні да адкрыцця. Ён прымаў удзел у падрыхтоўцы лінагравюрных дошак з мэтай стварэння копій гравюр з кніг Францыска Скарыны.

Адбіткі з друкаваных формаў, падрыхтаваныя мастаком, таксама былі прадстаўлены на выставе нароўні з яго акварэлямі і пастэллю, у якіх мастак дзяліўся з гледачамі сваім адчуваннем цяпла і любові да роднай прыроды Беларусі.