Фрагменты ваеннага жыцця. Выстава з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

«Фрагменты ваеннага жыцця» - так называлася выстава твораў беларускіх мастакоў, прысвечаная 75 - годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фрагменты ваеннага жыцця, захаваныя на палотнах і замалёўках мастакоў, прысвечаны іх памяці, памяці тых, хто уйшоў з жыцця, але бясстрашна змагаліся за Перамогу, за свабоду, шчасце, мірнае жыццё на зямлі, прысвечаны мастакам, якія не пакінулі ў гісторыі сваіх імёнаў, але пакінулі сведчанні памяці гэтых страшных гадоў. Іх маўклівы аповяд не дазваляе забыць тое, чаго нельга дапусціць у будучыні.

У экспазіцыю выставы былі ўключаны эцюды, няскончаныя сюжэтныя задумы мастакоў, так як пачатак лініі збеглага малюнка кажа больш, чым завершаная студыйная кампазіцыя.