«Лента Часу». Выстава жывапісу Глеба Отчыка

У Мастацкай галерэі адбылася выстава мастака жывапісца і дызайнера Глеба Отчыка «Лента часу». Прывітальным момантам выставы стала гульня на раялі таленавітай піяністкі Ганны Найдёнак. Акрамя аўтара на адкрыццё выставы прыехалі яго сябры і калегі - вельмі вядомыя таленавітыя мастакі Святлана Баранкоўская, Уладзімір Ганчарук, Аляксандр Ксяндзоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

У кароткай экскурсіі па экспазіцыі, мастак прадставіў гледачам свае працы, адначасна адказваючы на пытанні.