Выстава жывапісу Мікалая Фёдаравіча Цітова «Па беразе Чорнага мора»

З выставай «Па беразе Чорнага мора», Мікалай Фёдаравіч Цітоў прыязджаў на сваю радзіму - у Полацк. Здараецца, што чалавек нараджаецца ў адным горадзе, а жыве, працуе, творыць у іншым, і аднойчы ён вяртаецца .... Мікалай Цітоў - украінскі жывапісец, рэстаўратар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны.

У пейзажах мастак абапіраецца на рэальныя вобразы навакольнага свету, выбірае яркую насычаную палітру. Усё сваё жыццё Мікалай Цітоў пражыў у Украіне, вобраз Чорнага мора не мог не знайсці адлюстравання ў яго творчасці: гэта яго берага, мысы падчас поўдня, захаду ...