Выклік і непадпарадкаванне. Адкрытая лекцыя Руслана Вашкевіча і Аліны Саўчанка

На дыялогавай пляцоўцы Арт-палігон «ROMBUS» полацкай Мастацкай галерэі, дзе падымаюць пытанні актуальнага ў мастацтве, смелыя футуролагі ад сучаснага мастацтва падзяліліся унікальным вопытам супраціву на арт-поле і прапанавалі свой маршрут у будучыню.

Выкарыстоўваючы фармат асабістай сустрэчы, Руслан Вашкевіч (мастак) і Аліна Саўчанка (ідэолаг) падрабязна распавядалі пра сваі радыкальныя метады і наступальныя тактыкі на прыкладзе як апошніх праектаў ( «Радыус Нуля», «Не гледзячы ні на што», «Культпролет», «Перамога над сонцам »,« Паўночны палігон »,« Праходзь міма! »), так і учынкаў у цяперашнім часе.