Полацкарт. Выстаўка жывапісу Алеся Марачкіна

Імя Аляксея Антонавіча добра вядома не толькі полацкім гледачам, але і ў асяроддзі самых вядомых мастакоў многіх краін. Аляксей Марачкін - знакавая фігура ў беларускім мастацтве. Мастак, грамадскі дзеяч і галоўнае - неспакойны чалавек, які востра рэагуе на ўсё, што адбываецца ў нашай краіне. На выставе ў Полацку ён прадставіў работы розных гадоў, уключая студэнцкія.