Акварэлі Фёдара Кісялёва

Імя Фёдара Стэфанавіча добра вядома не толькі полацкім гледачам, але і ў асяроддзі самых вядомых акварэлістаў многіх краін. У Полацку, на працягу многіх гадоў, ён быў пастаянным удзельнікам біенале акварэлі «Вада + Фарба», якая праходзіла з 2007 па 2013 гг., правадзіў майстар-класы, смела знаёмячы публіку з дзіўнымі магчымасцямі гэтага тонкага рамяства.

Віртуознае валоданне акварэллю дазваляла яму не проста адлюстроўваць бачны свет вакол нас, а ствараць творы, напоўненыя эмацыйным светам мастака, яго стаўленнем да падзей, людзей, часу. У 2017 годзе Фёдар Стэфанавіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.