Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы

На выставе друкаванай графікі ў гравёрнай майстэрні Мастацкай галерэі можна была убачыць вынікі працы навучэнцаў Полацкай мастацкай школы.

Напярэдадні святкавання 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання ў Полацку, калектыў Полацкай мастацкай школы плённа працаваў над ажыццяўленнем праекта “Полацкая друкарня”, прысвечанага гэтай значнай падзеі.

Выкладчык Дзмітрый Свяцкі зрабіў сапраўдны станок для друкавання гравюр. Унікальнасць станка ў тым, штіо ён створаны як стылізаваная мадэль друкарскага прэса часоў першадрукароў Францыска Скарыны і Іагана Гутэнберга.

Пад кіраўніцтвам настаўнікаў навучэнцы вывучалі разнастайныя графічныя тэхнікі і стваралі творчыя кампазіцыі друкаванай графікі.