Выставачны праект «Чалавек і чалавек»

Удзельнікі праекту цэнтральнай ідэяй вызначылі праблему чалавечых узаемаадносін - тэму, што суправаджае кожнага на працягу жыцця. 12 таленавітых аўтараў: Дзяніс Барсукоў, Павел Вайніцкі, Алег Варвашэня, Аляксандр Дзямідаў, Ігар Зосимович, Павел і Уладзімір Кандрусевіч, Ілона Касабука, Зоя Луцэвіч, Таццяна Радзівілка, Аляксандр Шапо і Марта Шматава - у сваіх жывапісных і скульптурных работах раскрылі тэмы ідэалу, месцы чалавека ў соцыуме і яго індывідуальнасці.