Выстава графікі Юдэля Пэна

Графічныя творы Ю. М. Пэна з музейнага збору віцебскага Мастацкага музея ўпершыню былі паказаны полацкім гледачам. Ім прадставілася магчымасць пазнаёміцца з графічнымі партрэтамі, выкананымі мастаком у розныя гады. У гады Вялікай Айчыннай вайны вялікая частка калекцыі была страчана, а захаваныя працы Ю. Пэна знаходзіліся ў Дзяржаўным Мастацкім музеі БССР. У 1992 годзе яны былі вернуты Віцебску.