«Невядомыя людзі». Выстава Дыяны Янушонэ

У 2018 годзе Латвійская дзяржава адзначыла свой стогадовы юбілей. На працягу ўсяго года была прадугледжана шырокая праграма, прысвечаная гэтай падзеі. "І я вельмі рады, што выставачны сезон пачаўся ў полацкай Мастацкай галерэі з адкрыцця выставы латвійскага мастацтва», - сказаў консул Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя на адкрыцці выставы. Мастачка з Рыгі Дыяна Янушонэ назвала сваю выставу «Невядомыя людзі», жадаючы праз свае творы заклікаць людзей да кранальных і чулых адносін да кожнай чалавечай асобы. У экспазіцыю, нараўне з традыцыйным тэкстылем, увайшлі эксперыментальныя работы ў галіне аб'ёмнага тэкстылю і дробнай пластыкі.