Віртуальная выстава студыйных работ "Полацкі гербарый"

Гравёрная майстэрня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працягвае справу знакамітага першадрукара Францыска Скарыны, а таксама знаёміць жыхароў і гасцей горада з спадчынай, гісторыяй, тэхнікамі і асаблівасцямі мастацтва графікі.

Праект "Пад знакам Скарыны» дазваляе кожнаму жадаючаму атрымаць веды і практычныя навыкі ў справе стварэння гравюры сваімі рукамі, і адкрывае малавядомыя старонкі гісторыі гэтага віду мастацтва.

У рамках праекта "Пад знакам Скарыны» мы прадстаўляем вам віртуальную выставу студыйных работ "Полацкі гербарый", па выніках працы навучэнцаў Полацкага ляснога каледжа.

У якасці тэмы творчых заняткаў пачаткоўцы мастакі выбралі разнастайнасць расліннага свету Беларусі. Дадзеная тэма выбрана не выпадкова, бо яна закранае іх вучэбную дзейнасць.

У сваіх гравюрах студэнты імкнуліся адлюстраваць унікальнасць і разнастайнасць раслін, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай флоры.