«Падарожжа Гравёрной майстэрні». Сустрэча з навучэнцамі Ветрынскай сярэдняй школы ім. Д. В. Цябута Полацкага раёна.

У Беларусі імя Францыска Скарыны вядома кожнаму школьніку. Яго справы натхняюць і ўсяляюць гонар за людзей і зямлю на якой ён нарадзіўся. Вядомы ўсяму свету ксілаграфічны аўтапартрэт Скарыны інтрыгуе тэхналогіяй рукатворнага майстэрства і таінствам закадзіраванай інфармацыі ў сімволікі выявы, кажа аб высокім майстэрстве ў гравёрном справе, якім валодаў Францыск. Гравюры з кніг Ф.Скарыны нясуць у сабе філасофію і мудрасць чалавечага жыцця, яны прыцягваюць сваёй сюжэтнасцю і апавядальнасцю. Таму дапытлівым розумам школьнікаў яны асабліва цікавыя. 21 мая Гравёрная майстэрня з Полацка «выехала» на сустрэчу з навучэнцамі Ветрынскай сярэдняй школы, дзе ў сценах навучальных класаў школьнікам выдалася магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па друку лінагравюры з капійных выяў скарынаўскай ксілаграфіі на прататыпе станка тых часоў, які правяла Ларыса Міхайлаўна Лысенка, загадчыца Мастацкай галерэяй Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, сябра Беларускага саюза мастакоў. Навучэнцы з вялікай цікавасцю распавядалі пра тое, што яны ведаюць пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, друкавалі на станку, пераносілі выявы сигнета (знака Скарыны) на лінолеўм і ўласнаручна спрабавалі выразаць яго, такім чынам рыхтуючы дошку да друку. Сустрэча скончылася ажыўленым абмеркаваннем уражанняў аб праведзенай працы, якая абудзіла ў дзяцей жаданне працягнуць заняткі па стварэнні гравюр у мясцовых мастацкіх студыях. Пасля сустрэчы ў кожнага на памяць засталася свежааддрукаваная сваімі рукамі гравюра з выявай, створаным Скарынам, альбо з выглядам горада Полацка, у якім нарадзіўся гэты вялікі чалавек