Гравёрная майстэрня пад адкрытым небам

18 мая адбылося доўгачаканае і ўсімі любімае свята - міжнародная акцыя "Ноч музеяў". З поспехам былі праведзены ўсе запланаваныя мерапрыемствы. Вялікай увагай карысталася гравёрная майстэрня пад адкрытым небам. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з сакрэтамі майстэрства друкара і вырабіць гравюры з друкаваных формаў з відамі Полацка.