Алтарная карціна «Віленскія пакутнікі». XIX ст.






На алтарнай карціне «Віленскія пакутнікі», намаляваны трое святых: Антоній (Круглец), Ян (Кумец) і Яўстафій (Няжыла), пакараныя літоўскім князем Альгердам (1345–1377), пры двары якога яны служылі, за адкрытае вызнанне хрысціянства.
Над галовамі святых намаляваны дуб і вяроўка, ля ног – кінжал і кайданы, якія сімвалізуюць пакуты і прылады забойства.
Пазней дуб, на якім адбылося іх пакаранне, ссеклі і на яго месцы ўзвялі царкву ў гонар Святой Тройцы. Прастол у царкве зрабілі са ствала дуба і змясцілі ў ім мошчы трох святых пакутнікаў. У цяперашні час мошчы віленскіх святых знаходзяцца ў Свята-Духаўскім храме ў Вільні.