Алтарная карціна «Святыя Кірыл і Мяфодзій». XIX ст.






Святыя Кірыл і Мяфодзій роўна шануюцца як Каталіцкай, так і Праваслаўнай Цэрквамі. У Рускай Праваслаўнай Царкве памяць роўнаапостальных асветнікаў славян ушаноўваецца з XI ст. Найстаражытнейшыя службы святым, якія дайшлі да нашага часу, адносяцца да XIII ст.
Кірыл і Мяфодзій ажыццявілі пераклад з грэчаскай на славянскую мову кніг Свяшчэннага Пісання, а таксама літаратуры, неабходнай для набажэнстваў. Для тэкстаў перакладаў імі была створана адмысловая азбука – глаголіца. У выніку перакладчыцкай дзейнасці Кірыла і Мяфодзія была створана літаратурная мова, такога ж высокага ўзроўню, як грэчаская і лацінская.