Алтарная карціна «Увядзенне ў храм Панны Марыі». XIX ст.




Алтарная карціна ўяўляе сабой шматфігурную кампазіцыю з выявай у цэнтры маленькай Панны Марыі, якая павінна падняцца па прыступках у Храм. Справа ад Панны Марыі намаляваныя яе бацькі Ганна і Іакім. Падставай для напісання дадзенага сюжэту служыць царкоўнае паданне аб тым, як у трохгадовым узросце бацькі ўрачыста ўвялі ў Іерусалімскі храм Марыю, будучую Маці Божую.

Хрысціянскае свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы ў праваслаўі атрымала шырокае распаўсюджванне з ІХ ст.