Абраз «Прападобная Еўфрасіння» ў абкладзе. XX ст.






Прападобная Еўфрасіння Полацкая, дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, нарадзілася ў пачатку XII ст. і ў свеце насіла імя Прадслава. Адна з першых кананізаваных жанчын ва ўсходне-славянскіх землях. Знакамітая асветніца Полацкай зямлі і заснавальніца манастыроў. У 12-гадовым узросце прыняла манаскі пострыг і праз некаторы час заснавала манастыр у мястэчку Сяльцо, паблізу Полацка, які дзейнічае і сёння. Манастыр знакаміты пабудаваным яшчэ падчас жыцця Еўфрасінні Спаскім храмам з унікальнымі фрэскамі XII ст. Святая займалася перапісваннем кніг, выкладаннем, а таксама мела вялікі ўплыў у палітычным жыцці княства.
Здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і скончыла жыццё ў 1173 г.
Памяць святой Еўфрасінні святкуецца 5 чэрвеня.