Абраз «Прарок Ілля». XVII ст.






Святы Прарок Ілля – адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых. Акрамя хрысціянства, шануецца ў іудаізме і ў ісламе. Жыў у IX ст. да н.э. Знакаміты шматлікімі цудамі, звязанымі з крытыкай ідалапаклонства і перамогай веры ў адзінага Бога.
У славянскай народнай традыцыі Прарок Ілля шануецца незвычайна шырока як уладар грому, вогненнай стыхіі, як заступнік ўрадлівасці. Часта у іканаграфіі Прарок выяўляецца ў вогненнай калясніцы, на якой, паводле царкоўнага падання, ён быў узяты жывым на неба за сваё святое жыццё.