Абраз «Святы вялікапакутнік Панцялейман». ХІХ ст.






Вялікапакутнік Панцялейман (275–305 гг.) лічыцца заступнікам лекараў і лекарам хворых. У сваім зямным жыцці святы Панцялейман быў лекарам, жыў у Нікадзіміі на паўночным захадзе Малой Азіі ў III ст. Усё жыццё прысвяціў бяздольным, прыводзіў іх да хрысціянскай веры. За вызнанне хрысціянства па загаду імператара Максіміліяна святы быў падвергнуты страшным пакутам, але ніякія катаванні не прычынілі яму шкоды. На абразах святога велікамучаніка Панцялеймана паказваюць з куфэркам для лекаў, якія па форме нагадваюць цудатворныя рэліквіі, у адной руцэ і мернай лыжачкай для лекаў у другой.