Абраз «Святыя Ганна, Марыя і дзіцятка Ісус». Сярэдзіна XVIII ст.






Абраз «Святыя Ганна, Марыя і дзіцятка Ісус» – гэта выява трох пакаленняў радаводу Хрыста. У заходнееўрапейскай іканаграфіі гэты сюжэт вядомы пад назвай «Св. Ганна ўтрох». Ганна прадстаўлена сядзячай у крэсле, прыбранай у залацістую мантыю зверху зялёнай сукенкі; на яе каленях – Немаўля Ісус з букетам кветак. Справа перад ім стаіць на каленях Дзева Марыя ў чырвонай сукні і сінім пакрывале, на яе галаве вянок з кветак. За фігурай Марыі калона – сімвал храма. Уверсе на фоне светла-ружовага воблака лунаюць Святы Дух і херувім.