Святая Варвара – адна з самых шанаваных раннехрысціянскіх пакутніц, дачка паганскага вяльможы. Яна жыла ў канцы III ст. у Геліяполісе ў Малой Азіі, славілася прыгажосцю, любоўю да філасофіі. Каб не дапусціць зносін з хрысціянамі, бацька заключыў яе ў вежу, але яна ўсё ж была таемна ахрышчана раннехрысціянским багасловам і філосафам Арыгенам. За гэты ўчынак яна была забіта мячом ўгневанага бацькі, якога ў тое ж імгненне паразіла маланка.
На полацкім абразе перыяду позняга барока Варвара прадстаўлена ў зялёнай сукенцы, сімвалізуючай неўміручасць і чырвоным плашчы, што сімвалізуе боскую любоў. Пальмавая галіна ў яе руцэ з'яўляецца атрыбутам пакутніцы, меч – прыладай пакарання. Чаша нагадвае аб сакрамэнце камуніі.