Абраз «Маці Божая Знаменне». ХІХ ст.






Адным з распаўсюджаных іканапісных тыпаў выявы Маці Божай з'яўляецца «Знаменне», заснаваны на найважнейшым з прароцтваў Ісаі, старэйшага з чатырох вялікіх прарокаў. Цэнтральная тэма такога малюнка – увасабленне Сына Божага ў чалавечым вобразе. Марыя паказваецца франтальна, з узнятымі да неба рукамі ў позе Аранты, або «Маліцельніцы». На ўзроўні яе грудзей размяшчаецца медальён з выявай Хрыста ў асобым іканаграфічным тыпе Эмануіла, які паказвае Ісуса ў малалецтве. У верхніх вуглах абраза знаходзяцца выявы шасцікрылых херувіма і серафіма – самых высокіх анёльскіх чыноў.