Абраз «Маці Божая Траеручыца». ХІХ ст.






Абраз Маці Божай Траеручыцы адносіцца да іканаграфічнага тыпу «Адзігітрыя» («Якая паказвае шлях»). Сваю гісторыю абраз вядзе з VIII ст., калі хрысціянскі свет падзяліўся на два лагеры — іканаборцаў і іканапрыхільнікаў. На візантыйскі трон у гэты час узышоў імператар Леў Ісаўранін, які пачаў ганенні на прыхільнікаў абразоў. У сталіцы Сірыі Дамаску жыў Ян Дамаскін, які займаў пасаду дарадчыка халіфа. У сваіх лістах у Візантыю ён выкрываў іканаборства. Па загаду Льва Ісаўраніна ад імя Іаана быў складзены падроблены ліст, у якім дарадчык нібыта прапаноўваў Льву Ісаўраніну сваю дапамогу ў заваяванні сірыйскай сталіцы, і адпраўлены дамаскаму халіфу. Уладар Сірыі прысудзіў свайго дарадчыка да адсячэння рукі. Прысуд быў прыведзены ў выкананне, пасля чаго Іаан папрасіў адсечаную руку назад і закрыўся ў сябе, дзе перад абразом Маці Божай паглыбіўся ў глыбокую малітву. Раніцай, прачнуўшыся, ён убачыў, што вылечаны. У падзяку Богу і ў памяць аб гэтай падзеі па яго просьбе была выраблена срэбная выява рукі, якую Іаан прымацаваў да абраза, перад якім адбылося ацаленне. Пасля на ўсіх спісах з гэтага абраза Дзева Марыя паказваецца з трыма рукамі.