Абраз «Маці Божая Нямецкая». ХІХ ст.






Абраз Маці Божай Нямецкай адносіцца да іканаграфічнага тыпу «Адзігітрыя» («Якая паказвае шлях»). Абраз з'яўляецца спісам з цудатворнага абраза, які візантыйскі імператар Ян Палеалог ахвяраваў кіраўніку Малдаўскага княства Аляксандру Ваяводзе, і затым перададзенага ў Вазнясенскі Нямецкі манастыр, заснаваны ў XIV ст. у Малдавіі. Аб прыналежнасці абраза манастыру сведчаць надпісы на малдаўскай і царкоўнаславянскай мовах на адваротным баку (фота побач).