Манстранц. XIX ст.






Манстранц (даразахавальніца) – атрыбут каталіцкага храма; посудзіна, у якой камунія або святыя дары выносяцца падчас працэсій і паказваюцца народу ў вялiкiя хрысцiянскiя святы. Манстранц звычайна мае выгляд зоркі, усталяванай у вертыкальным становішчы на фігурнай ножцы. У сярэдзіне зоркі – круглая або серпавідная пустата, заслоненая з абодвух бакоў шклом, паміж якім і змяшчаецца гостыя (адкупленчая ахвяра) – хлеб у выглядзе аплаткі, асвячаемы падчас рымска-каталіцкай эўхарыстыі, які ператвараецца ў Цела Ісуса Хрыста.