Крыж-энкалпіён. XII ст.






Крыж-энкалпіён (крыж-рэлікварый) – хрысціянская рэліквія; крыж, усярэдзіне якога змяшчаліся часціцы асвячонай прасфоры або мошчаў святых. Як правіла, на пярэднім баку прысутнічае выява Укрыжавання Хрыстовага, што праслаўляе збавіцельную ахвяру Хрыста, на адваротным баку – Маці Божая з евангелістамі або святымі ваярамі, апосталамі. Крыжы-энкалпіёны з'яўляліся прадметамі асабістай набожнасці. Дзякуючы захоўваемым у іх святыням, яны надзелены для верніка асаблівай Божай ласкай. Вера ў іх цудатворную сілу звязана з культам святых мошчаў, развітым у хрысціянскай царкве.
Крыж быў знойдзены ў Полацку ў ходзе археалагічных раскопак.