Невядомы мастак. «Партрэт Св. Вялікага князя Аляксандра Неўскага». XIX ст.






Аляксандр Неўскі – гэта таленавіты палкаводзец, дальнабачны палітык, дыпламат, абаронца хрысціянства. У 1547 г. праваслаўная царква прылічыла яго да ліку святых.
На полацкім партрэце ў ніжняй частцы палатна змешчаны надпіс: «Ад Пуцяцінскага, Копраўскага і Кашлайскага таварыстваў у дзень вызвалення ад прыгоннай залежнасці 1 мая 1863 года», які сведчыць аб тым, што ў барацьбе за справядлівасць людзі звярталіся да найбольш шанаваных імі святых.