Абраз-мінея. Канец ХІХ – пачатак ХХ ст.






Мінеямі называюцца абразы, якія адыгрываюць у богаслужбовым ужытку функцыю царкоўнага календара. Іншая назва абразоў-міней – гэта месячныя святцы. Фігуры святых і кампазіцыі святаў размяшчаюцца на такіх абразах радамі. Часцей за ўсё на адной дошцы маляваліся святыя і святы, прымеркаваныя да аднаго месяца, але сустракаюцца і гадавыя іконы, якія аб'ядноўваюць усе 12 месяцаў – поўны гадавы круг.
Найбольш раннія прыклады абразоў-міней захаваліся ў манастыры святой Кацярыны на гары Сінай у Егіпце і датуюцца XI-XII стст.