Тэматычны занятак «Фрэска» у Мастацкай галерэі

Спаса-Праабражэнская царква — адзіны ў Беларусі помнік архітэктуры, дзе амаль цалкам захаваўся фрэскавы роспіс XII стагоддзя. Фрэска — гэта від манументальнага выяўленчага мастацтва, найстаражытная тэхніка мастацкага роспісу сцен воднымі фарбамі па сырой тынкоўцы.

Натхняючыся роспісамі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку, навуковыя супрацоўнікі Мастацкай галерэі праводзяць тэматычныя заняткі «Фрэска». Кожны ахвотны можа паспрабаваць сябе ў якасці майстра-фрэскіста і стварыць роспіс па сырой тынкоўцы водарастваральнымі фарбамі.

Наведвальнікі Мастацкай галерэі даведаюцца пра таямніцы насценнага жывапісу, тэхналогію фрэскавага роспісу і зробяць сваімі рукамі ўнікальны сувенір.

Тэматычныя заняткі праводзяцца па папярэднім запісе, колькасць удзельнікаў ад 2 да 7 чалавек, кошт— 15 беларускіх рублёў на аднаго ўдзельніка. Працягласць занятку — 1 гадзіна.

535