Выставы, прысвечаныя 900-годдзю Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

Урачыстае святкаванне 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку і дня памяці нябеснай заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні Полацкай адбудзецца 4-5 чэрвеня. Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр — адзін з вядучых духоўных цэнтраў праваслаўя і самых старажытных манастыроў, які захаваўся з XII стагоддзя на тэрыторыі Усходняй Еўропы. 900-годдзе манастыра ў Полацку — найважнейшая падзея ў гісторыі і культуры Беларусі.

З нагоды урачыстай даты ў Мастацкай галерэі горада Полацка 30 мая адкрыліся чатыры выставы, прысвечаныя гісторыі Полацка і вобразу прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Усе культурныя дасягненні святой Еўфрасінні аказалі істотны ўплыў на духоўнае развіццё іншых краін і народаў.

Мастацкія выставы можна наведаць кожны дзень з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка. Запрашаем у Мастацкую галерэю!

193