
Мастацкая галерэя павіншавала наведвальнікаў з Міжнародным днём акварэлі. Art-акцыя «Alla prima», якая прайшла 23 лістапада ў рамках выставы «Бягучая вада», дала магчымасць кожнаму жадаючаму прымераць на сябе ролю майстра-акварэліста.
Наведвальнікі паслухалі займальную экскурсію па выстаўцы, даведаліся пра разнастайнасць акварэльных тэхнік, бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Віктара Лук'янава, Георгія Танковіча, Святланы Катковай і Зоі Літвінавай.
«Ала прыма» — яркая, эмацыйная і даволі складаная тэхніка. Супрацоўнікі музея расказалі пра асаблівасці гэтага экспрэсіўнага прыёму, які было прапанавана паспрабаваць на практыцы ўдзельнікам акцыі. У выніку наведвальнікі стварылі свае непаўторныя эцюды.
Art-акцыя «Alla prima» падарыла незабыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, дала магчымасць дакрануцца да мастацтва і адчуць сябе ў ролі мастака-акварэліста.