
У Мастацкай галерэі адкрылася выстава акварэлі «Бягучая вада», прысвечаная Міжнароднаму дню акварэлі.
На выставе «Бягучая вада» прадстаўлена калекцыя твораў беларускіх мастакоў Святланы Катковай і Зоі Літвінавай з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама акварэлі Віктара Лук'янава і Георгія Танковіча. Кожны з майстроў знайшоў у выкарыстанні гэтай складанай тэхнікі свой непаўторны творчы стыль, які лёгка дазваляе наведвальніку выставы адразу пазнаць мастацкую манеру майстра.
Напрыканцы мерапрыемства кожны жадаючы змог бліжэй пазнаёміцца з працэсам стварэння акварэльнай кампазіцыі. Майстар-клас, праведзены полацкім мастаком Іванам Івановым, выклікаў жывы інтарэс у гледачоў і даў магчымасць кожнаму далучыцца да тонкага, пачуццёвага свету акварэлі.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая працягнецца да 10 снежня 2024 года.